У Дзярждуме Расіі за Лукашэнку заступіліся камуністы

06.10.2010 14:59
Архив Редакция

Дзярждума Расіі ў сераду, 6 кастрычніка, уключыла ў парадак дня пасяджэння праект заявы "Аб расійска-беларускіх адносінах". 349 дэпутатаў падтрымалі гэтае рашэнне, 57 былі супраць, адзін устрымаўся. Катэгарычна супраць прыняцця гэтай заявы выступіла фракцыя КПРФ. "Нельга так у пажарным парадку ўносіць у парадак палітычныя дакументы", — заявіў прадстаўнік КПРФ Мікалай Каламейцаў.

Раней яшчэ адзін член камуністычнай фракцыі Віктар Ілюхін таксама выказаўся супраць уключэння дадзенага пытання ў парадак, выказаўшы асцярогу, што гэтак спешнае абмеркаванне тэмы можа негатыўна адбіцца на расійска-беларускіх адносінах, паведамляе «РИА Новости».

Спікер Дзярждумы РФ Барыс Грызлоў заявіў, што ён знаёмы з праектам дакументу. «Гэтая заява акурат накіравана на тое, каб умацаваць гэтыя адносіны», — запэўніў палітык.

Дэпутаты РФ: кан’юктурныя інтарэсы не павінны ўбіць клін у саюз двух народаў

«Кан’юнктурныя палітычныя інтарэсы, якія пачалі браць верх у ходзе распачатай ў Беларусі перадвыбарчай кампаніі, не павінны прывесці да падрыву саюзніцкіх стратэгічных адносін паміж Расіяй і Беларуссю або ўбіць клін у цесны саюз двух братэрскіх народаў», — адзначаецца ў праекце заявы Дзярждумы РФ, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Дэпутаты выказваюць занепакоенасць сітуацыяй, якая складваецца ў апошні час у расійска-беларускіх адносінах. «Антырасійская рыторыка, што выкарыстоўваецца цяпер кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, ідзе насуперак з агульнагістарычным лёсам расійскага і беларускага народаў, супярэчыць духу шматвяковых культурных і эканамічных сувязяў, нашаму ладу жыцця і мыслення», — адзначаюць парламентарыі.

Расійскія заканадаўцы звяртаюць увагу на тое, што перад Расіяй і Беларуссю стаяць стратэгічныя задачы і гэта «накладвае на дзяржавы асаблівую адказнасць, перш за ўсё за эфектыўнасць і развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС, Мытнага саюза». «Расія была і застаецца цвёрдым прыхільнікам саюзнага будаўніцтва. Гэтаму няма разумнай альтэрнатывы», — гаворыцца ў праекце заявы.

Расійскія парламентарыі падтрымліваюць пазіцыю, выказаную з гэтай нагоды прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Такім чынам, заява Дзярждумы працягвае інфармацыйную атаку на кіраўніцтва Беларусі, распачатую публікацыяй «антыбеларускага паведамлення» ў відэаблогу кіраўніка РФ.

Как вам новость?
Головоломки