У Дзяржынскім раёне ў жылым доме адбыўся выбух газу

14.02.2011 11:06
Архив Редакция

У Дзяржынскім раёне (Мінская вобласць) у выніку выбуху бытавога газу ў аднапакаёвай кватэры на другім паверсе пяціпавярховага дома была разбурана знешняя сцяна будынка і пашкоджана некалькі кватэр. Як паведамілі ў МНС Беларусі, гаспадара кватэры з апёкамі 30% цела шпіталізавалі. 

Па дадзеных міністэрства, надзвычайнае здарэнне адбылося позна ўвечары 13 лютага ў шматкватэрным доме 2010 года пабудовы на вул. Алега Кашавога ў пасёлку Энэргетыкаў. Паведамленне аб інцыдэнце прыйшло ад мясцовых жыхароў у 23:21.

У выніку выбуху ў кватэры была разбурана знешняя сцяна на плошчы 10 кв.м, часткова разбураныя міжпакаёвыя перагародка і перагародка на лесвічную пляцоўку, распавялі ў МНС. У іншай кватэры на другім паверсе выбухам было пашкоджаны зашклёныя вокны.

Па словах супрацоўнікаў МНС, у кватэры на першым паверсе было пашкоджана шкло балкона і пліты перакрыцця. У яшчэ адной кватэры, размешчанай на трэцім паверсе, таксама былі пашкоджаныя пліты перакрыцця. Акрамя таго, у пад’ездзе пацярпела шкленне вокнаў.

«23 чалавека самастойна эвакуяваліся з дома. Частка з іх рассялілася ў сваякоў. Астатнім пры неабходнасці часовае жыллё дадуць мясцовыя ўлады. У цяперашні час на месцы спецыялісты ацэньваюць маштабы пашкоджанняў, пачаты аднаўленчыя і рамонтныя працы», — распавялі ў міністэрстве.

Меркаваная прычына выбуху — уцечка газу праз негерметычнасць газавага абсталявання.

Как вам новость?