У Дзяржынскім раёне з'явіцца лагістычны цэнтр коштам 100 млн. даляраў

26.07.2010 17:12
Архив Редакция

На тэрыторыі ААТ "Агракамбінат Дзяржынскі" у раёне вёскі Рубілкі Дзяржынскага раёна будзе пабудаваны буйны транспартна-лагістычны цэнтр. Паводле дадзеных міністэрства транспарту і камунікацый, на рэалізацыю гэтага праекту плануецца вылучыць каля 100 млн. даляраў.

Па праграме развіцця лагістычнай сістэмы Беларусі да 2015 года на тэрыторыі Мінскай вобласці было выдаткавана 13 зямельных участкаў, прызначаных для будаўніцтва транспартна-лагістычных комплексаў. Адзін з такіх цэнтраў з’явіцца на тэрыторыі ААт «Агракамбінат Дзяржынскі» у раёне вёскі Рубілкі. Заказчыкам праекту з’яўляецца ТАА «Лагапарк Свіслач», перадае БелТА.

Участак плошчай каля 45 гектараў, на якім плануецца рэалізацыя дадзенага праекту, знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад аўтадарогі М1/Е30. Меркаваныя тэрміны будаўніцтва — 2010-2018 гады.

На сённяшні дзень ужо вядуцца падрыхтоўчыя працы: ад міністэрства эканомікі атрыманы дазвол на выкарыстанне прыроднага газу ў кацельні, ідзе падрыхтоўка тэхнічнага задання для праектна-вышукальных працаў, робіцца разлік стартавага кошту для тэндэру.

Как вам новость?