У Егіпце не засталося беларускіх турыстаў

18.02.2011 17:05
Архив Редакция

Дырэктар дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін 18 лютага паведаміў, што 16 лютага апошнія беларускія турысты пакінулі Егіпет. Па афіцыйных дадзеных, у Егіпце не засталося ні аднаго турыста з Беларусі, а турфірмы пакуль не адпраўляюць туды кліентаў. Тым не менш, Вадзім Кармазін не выключыў, што некаторыя беларускія турысты маглі адправіцца ў Егіпет неафіцыйна, праз трэція краіны.

У міністэрстве спорту і турызму Беларусі адзначылі, што сітуацыя ў Егіпце яшчэ не стабілізавалася канчаткова, таму тураператары не могуць цалкам гарантаваць бяспеку падарожнікаў, перадае БелТА.Асобныя замежныя тураператары разлічваюць у найбліжэйшы час адправіць беларускіх турыстаў у Егіпет. Так, напрыклад, украінскі аператар Pegas Touristik заявіў аб аднаўленні турыстычных праграмаў на егіпецкіх курортах «у сувязі са стабілізацыяй сітуацыі ў Егіпце і па-ранейшаму спакойнай абстаноўкай на курортах краіны». Вылеты будуць арганізаваны з Кіева, Харкава, Адэсы і Данецку, перадае Корреспондент.net.Між тым беларускае міністэрства спорту і турызму рэкамендуе турыстам у мэтах іх жа бяспекі ўстрымацца ад паездак у дадзеную краіну, бо такі адпачынак звязаны з пэўнымі рызыкамі.Як раней перадаваў Тэлеграф, з 25 студзеня ў Егіпце праходзілі акцыі пратэсту. Жыхары краіны патрабавалі адстаўкі прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарака. У выніку 11 лютага кіраўнік дзяржавы падаў у адстаўку. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у выніку масавых акцый пратэсту загінулі па меншай меры 365 чалавек, каля пяці тысяч грамадзян атрымалі раненні. У сувязі з напружаным становішчам у краіне большасць краін, у тым ліку і Беларусь, прыняла рашэнне вывезці сваіх турыстаў з тэрыторыі Егіпта.

Как вам новость?
Головоломки