У Ерэване адкрыўся беларуска-армянскі цэнтр гандлю

30.09.2010 17:12
Архив Редакция

30 верасня ў Ерэване адкрыўся беларуска-армянскі цэнтр гуртовага гандлю, у якім прадстаўлена 3 тыс. найменняў беларускіх тавараў. Прадстаўнікі бізнэсу Арменіі змогуць рабіць у цэнтры гуртовыя закупкі і аплочваць іх праз месяц. «Акрамя таго, бізнэсоўцам належыць зніжка ў 10%», — паведаміў дэпутат Нацыянальнага сходу Арменіі Гагік Царукян.

Па словах армянскага дэпутата, адкрыццё гэтага цэнтру — прыкметная падзея для дзвюх краін, стымул да павышэння ўзроўню двухбаковага таваразвароту, умацаванню дружалюбных сувязяў. «У Арменіі вялікі попыт на беларускія тавары, кошты на іх даволі даступныя», — дадаў Гагік Царукян, перадае БелТА.

На думку кіраўніка справамі прэзідэнта Беларусі Мікалая Корбута, адкрыццё гандлёвага цэнтру можа стацца сур’ёзным імпульсам да далейшага развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў паміж дзвюма краінамі. Чыноўнік адзначыў, што аб’ём таваразвароту паміж Арменіяй і Беларуссю з 2000 года вырас больш чым у 10 разоў. Асновай гэтага супрацоўніцтва, на думку Мікалая Корбута, з’яўляюцца існыя паміж дзвюма краінамі дружалюбныя, брацкія адносіны, ўзаемны давер, высокі ўзровень двухбаковых інтарэсаў.

«У апошнія гады армянскі рынак папоўніўся шматлікімі беларускімі таварамі — сельгастэхнікай, харчаваннем. На беларускім рынку вялікім попытам карыстаюцца армянскія тавары — каньякі і віны, лекавыя прэпараты. Усё названае не вычэрпвае ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва. Упэўнены, што адкрыццё падобнага дома гандлю згуляе важную ролю ва ўмацаванні сувязяў паміж двума брацкімі народамі», — сказаў Мікалай Корбут.

Как вам новость?
Головоломки