У Ерэване стартуе нефармальны саміт АДКБ з удзелам Лукашэнкі

20.08.2010 11:48
Архив Редакция

Трохдзённы нефармальны саміт лідараў краін-членаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) пачынаецца сёння, 20 жніўня, у Ерэване. Падчас сустрэчы кіраўнікі Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Кыргызстане і меры АДКБ па яе стабілізацыі.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі прыбыў у Ерэван з прыватным візітам за два дні да пачатку правядзення там нефармальнага саміту АДКБ.

Саміт АДКБ пройдзе ў Ерэване з 20 па 21 жніўня. Мяркуецца, што кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана абмяркуюць прапановы аб удасканаленні сістэмы антыкрызіснага рэагавання ў рамках арганізацыі.

Некаторыя расійскія СМІ і аналітыкі выказвалі меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка можа адмовіцца ад паездкі ў Арменію, як гэта адбылося ў мінулым годзе падчас «малочнай вайны» з Расіяй.

Таксама расійскія журналісты выказалі здагадку, што падчас саміту прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядведзеў не плануе праводзіць двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Как вам новость?
Головоломки