У Эстоніі адкрылі апазіцыйны тэлеканал для беларусаў і расійцаў

06.09.2010 16:39
Архив Редакция

З 6 верасня ў інтэрнэце пачаў вяшчанне з Эстоніі новы грамадска-палітычны тэлеканал Ару-ТВ, арыентаваны на расійскую і беларускую аўдыторыі. Канал працуе на трох мовах: рускай, беларускай і ангельскай. Пра гэта паведаміў яго заснавальнік, беларускі грамадскі дзеяч і старшыня праўлення Aru Television OU Павел Марозаў.

Асноўныя задачы новага тэлеканалу ягоных заснавальнік вызначыў, як «вольнае ад палітычнай цэнзуры асвятленне падзей грамадска-палітычнага жыцця ў Расіі, Беларусі і іншых постсавецкіх краінах», а таксама «прадстаўленне аўдыторыі канала альтэрнатыўных поглядаў на Еўропу і еўрапейскія ліберальныя каштоўнасці», перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Павел Марозаў паведаміў, што гледачы новага тэлеканалу змогуць самастойна рабіць высновы на падставе фактаў і разнастайных, часта процілеглых меркаванняў журналістаў і экспертаў.

Па словах Паўла Марозава, на тэлеканале працуюць прафесійныя журналісты з Расіі, Беларусі, Украіны і Эстоніі, а таксама дзейнічае сетка добраахвотных памочнікаў. Тэлеканал плануе выпускаць сумесныя тэлепраграмы з расійскай «Новай газетай». Заснавальнік тэлеканала не паведаміў, якія ўстановы фінансуюць гэты праект.

Как вам новость?
Головоломки