У Эстоніі ладзяць акцыю салідарнасці з арыштаванымі ў Мінску

27.12.2010 12:26
Архив Редакция

З 24 снежня па 7 студзеня беларусы, якія пражываюць у Эстоніі, арганізоўваюць акцыі салідарнасці з затрыманымі падчас дэманстрацый пасля прэзідэнцкіх выбараў у Мінску, якія ў дадзены момант ўтрымліваюцца ў следчых ізалятарах Беларусі. Грамадскія арганізацый таксама запісалі відэазварот, у якім заклікаюць падтрымаць  тых, зто знаходзіцца за кратамі.

Відэазварот зроблены падчас мітынгу 24 снежня на плошчы Свабоды ў Таліне, ініцыятарамі якога з’яўляюцца беларуская грамадская арганізацыя ў Эстоніі «Новы шлях для Беларусі» і эстонская моладзевая непалітычная арганізацыя «Адкрытая рэспубліка». Удзельнікі акцыі, якія выйшлі на плошчу з нацыянальнымі беларускімі і эстонскімі сцягамі, запалілі свечкі і павіншавалі арыштаваных са святамі і пажадалі ім як мага хутчэй выйсці на волю, паведамляе ARU TV.

«У многіх з вас праблемы са здароўем, з вамі жорстка абышліся, і мы прымаем усе намаганні, каб міжнародная супольнасць дапамагала, каб паўздзейнічала на беларускія ўлады. Мы вельмі ганарымся, што вы разам з намі, шмат у чым за нас робіце тую працу, якая менавіта для гэтага пакалення, для нашых дзяцей зробіць Беларусь іншай краінай, з якой мы не будзем з’яжджаць, а куды мы і людзі з суседніх дзяржаў будзем імкнуцца, таму што там будзе добра, вольна, і не будзе ніякіх разгонаў і самавольства», — прыводзіць тэлеканал тэкст звароту.

У мітынгу прынялі ўдзел таксама беларускі дысідэнт Павел Марозаў, а таксама эстонскія грамадска-палітычныя актывісты Яўген Крыштафовіч і Сяргей Метлеў.

«Беларусы — нашы найбліжэйшыя суседзі. Многіх мы ведаем асабіста, і іх лёс нам цяпер невядомы. Таму сёння, замест таго, каб за святочным сталом адзначаць свята, мы запалілі гэтыя свечкі не ў сябе дома, а ў цэнтры Таліна, каб прыцягнуць увагу нашых суайчыннікаў да таго, што адбываецца ў гэтай краіне. Я хачу пажадаць, каб гэтыя людзі былі як мага хутчэй былі вызваленыя, і каб у Беларусі і ў іншых краінах такіх рэчаў не адбывалася. Я вельмі спадзяюся, што ў наступным годзе Беларусь будзе бліжэй да дэмакратыі», — сказаў Яўген Крыштафовіч.

«Рэжым, які пабудаваны на хлусні, рана ці позна разваліцца. Тут у Эстоніі ў нас шмат сяброў, я рады, што наша краіна прытуліла многіх беларусаў. Заўсёды, нават у судзе, разглядаецца два бакі. Па тэлебачанні ў вас (у Беларусі — Тэлеграф) ёсць адзін канал, два ці тры — але гэта ўлада. Але ёсць іншы бок, які можа выказацца толькі ў інтэрнэце. Мы жадаем, каб вы выйшлі з гэтых засценкаў, у якія вы былі пасаджаныя», — кажуць беларускія эмігранты.

Грамадскія дзеячы заклікаюць беларусаў дыяспары таксама падтрымаць тых, хто вымушаны святкаваць Раство і Новы год за кратамі, сваімі відэазваротам. Звароты можна дасылаць на адрас незалежнага інтэрнэт-тэлебачання «Ару-ТВ»: [email protected].

Как вам новость?