У фінале чэмпіянату Беларусі па хакеі згуляюць "Юнацтва" і "Шахцёр"

18.03.2010 11:51
Архив Редакция

Мінскае "Юнацтва" і салігорскі "Шахцёр" у серыі да чатырох перамог разгуляюць золата экстралігі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. Гэта стала вядома пасля таго, як салігорскі "Шахцёр" выйграў 17 сакавіка ў "Гомеля" ў чацвёртым матчы паўфінальнай серыі і забяспечыў сабе пуцёўку ў вырашальную стадыю.

«Гомель» — «Шахцёр» (Салігорск) — 1:5 (Волкаў, 5, у большасці — Яфіменка, 7, Шафаранка, 8, Башко, 33, Кулакоў, 56, Андрушчанка, 60).

Такім чынам, вынік паўфінальнай серыі стаў 3:1 на карысць салігорцаў (7:0, 4:1, 2:3, 5:1), паведамляе БелТА.

У іншай паўфінальнай серыі чатырохразовы чэмпіён краіны і пераможца рэгулярнага сезону мінскае «Юнацтва» узяло верх над кіеўскім «Сокалам» — 3:0 (6:1, 4:1, 1:0 у авертайме).

Серыя за трэцяе месца праводзіцца не будзе, а бронзавыя медалі атрымае «Гомель», паколькі з двух няўдачнікаў паўфіналу ён заняў больш высокае месца за «Сокал». Прычым пры роўнасці набраных ачкоў (па 107) гамяльчане апярэдзілі кіяўлян толькі па дадатковых паказчыках (розніцы закінутых і прапушчаных шайбаў: +73 супраць +53).

Мінскае «Юнацтва» раней чатыры разы станавілася чэмпіёнам Беларусі (2004, 2005, 2006, 2009). «Шахцёр» з’яўляецца дэбютантам чэмпіянату Беларусі і ў цяперашнім сезоне з’яўляўся фарм-клубам выступоўцы ў Кантынентальнай хакейнай лізе мінскага «Дынама».

На папярэднім этапе «Юнацтва» і «Шахцёр» сустракаліся чатыры разу. Тройчы выйгралі салігорцы — 2:1 (дома), 2:1 (у гасцях), 4:3 па булітах (у гасцях), а яшчэ раз мацней былі мінчукі — 2:0 (у гасцях).

У спісе бамбардзіраў плэй-оф лідыруюць Алег Шафарэнка («Шахцёр») — 13 (5+8) ачкоў, Віктар Андрушчанка («Шахцёр») — 10 (4+6), Аляксандр Кулакоў («Шахцёр») — 9 (4+5), Аляксандр Жыдкіх («Гомель») — 9 (2+7), Канстанцін Захараў («Юнацтва») — 8 (4+4), Раман Іванавіч Сальнікаў («Сокал») — 8 (4+4), Максім Балмачных («Шахцёр») — 7 (5+2), Аляксандр Пабеданосцаў («Сокал») — 6 (2+4), Андрэй Сцяпанаў («Юнацтва») — 6 (1+5), Аляксей Баранаў («Юнацтва») — 6 (1+5).

Фінальная серыя пройдзе да чатырох перамог. Яе паядынкі запланаваны на 23, 24, 27, 28, 30 сакавіка, першага, трэцяга красавіка. Але паколькі паўфіналы завяршыліся раней, дык серыя за золата можа быць перанесена на больш ранні тэрмін.

Как вам новость?
Головоломки