У Ганцавічах цягнік пераехаў 9-гадовага хлопчыка

11.05.2010 11:26
Архив Редакция

9-гадовы хлопчык загінуў пад коламі дызель-цягніка на чыгуначнай станцыі Ганцавічы. Трагедыя адбылася сёмага траўня каля 16:00. У гэты час са станцыі адпраўляўся дызель-цягнік Лунінец-Баранавічы.

Хлопчык ехаў па пасадачным пероне на ровары, не справіўся з кіраваннем і разам з роварам зваліўся пад колы вагона, другога ад хваста цягніка. Дзіця загінула на месцы здарэння, перадае БелаПАН.
Праверку па дадзеным факце праводзіць Баранавіцкая транспартная пракуратура. Загінулы хлопчык быў жыхаром Ганцавічаў.

Как вам новость?