У Гарадзенскай вобласці мужчына скраў у сябра ўнітаз

14.06.2011 12:00
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Гарадзенскай вобласці распачалі крымінальную справу па ч.2 арт.206 КК Беларусі ("Рабаванне з пранікненнем у жытло") у дачыненні да 26-гадовага жыхара Смаргоні, які скраў з кватэры свайго сябра ўнітаз. Як паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама, унітаз, які стаяў ў пярэднім пакоі кватэры, мужчына выкраў пасля п'яных вячорак ў таварыша.

Як растлумачыў зламыснік, на крадзеж яго падштурхнула тое, што свой ўнітаз ён не так даўно разбіў незнарок. Калі гаспадар сантэхнікі выявіў страту, запатрабаваў ад прыяцеля вярнуць скрадзенае, аднак той адмовіўся і праз некалькі дзён усталяваў ўнітаз у сябе дома. Пасля мужчына прыйшоў у міліцыю з павіннай.

Праваахоўнікі не сталі дэмантаваць усталяваны ўнітаз. У выпадку прызнання абвінавачанага вінаватым у здзяйсненні гэтага злачынства, яму давядзецца пакрыць шкоду пацярпеламу. Па законе за здзейсненае злачынства мужчыну пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?