У Гарадзенскай вобласці падпальшчык шукаў у міліцыі абароны ад пацярпелых

09.06.2011 11:35
Архив Редакция

У вёсцы Наваельня Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці мужчына падпаліў хату сваёй жонкі, з якой ужо каля чатырох гадоў не пражываў сумесна. Пасля здарэння мужчына звярнуўся ў міліцыю, бо палічыў, што абараніць яго ад магчымай помсты жонкі і пасынка змогуць толькі праваахоўныя органы.

Мужчына здзейсніў падпал дома пасля таго, як жонка не пагадзілася на «ўз’яднанне сям’і». Яна дазволіла мужчыну пажыць у яе хаце нейкі час, але з’язджацца канчаткова не хацела, бо мужчына злоўжываў алкаголем.

«Раззлаваны адмовай муж, калі нікога не было дома, вырашыў падпаліць памяшканне. Перад гэтым ён вынес з жытла кучу рэчаў, сярод якіх апынуліся не ягоныя кампутар і фотаапарат. Згрузіўшы выкрадзенае ў аўтамабіль пасынка, які стаяў у двары, мужчына завёў рухавік і паехаў, здолеўшы праехаць максімум з паўкіламетра. У баку скончылася паліва», — распавялі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Пасля гэтага мужчына сам прыйшоў у міліцыю і распавёў пра здарэнне. Тым не менш, аддаваць фотаапарат і кампутар, незаконна адабраныя ў жонкі, мужчына не хоча, бо разглядае іх у якасці своеасаблівай кампенсацыі ўчыненай яму маральнай шкоды.

Как вам новость?
Головоломки