У Гарадзенскай вобласці выпаў снег

04.05.2011 11:00
Архив Редакция

Раніцай 4 траўня ў Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Мастоўскім і Шчучынскім раёнах Гарадзенскай вобласці выпаў снег. Як паведаміла інжынер-сіноптык Гарадзенскага абласнога гідраметэацэнтра Тамара Балаткевіч, тэмпература паветра ў рэгіёне з раніцы панізілася да 0°C, таўшчыня снежнага покрыва склала 2-3 сантыметраы.

Па прагнозах сіноптыкаў, днём на Гарадзеншчыне тэмпература паветра прагрэецца да 11°C, таму снег хутка растане, перадае БелТА.
Па дадзеных Гідраметэацэнтра, 4-5 траўня заходнія і цэнтральныя раёны Беларусі па-ранейшаму застануцца пад уплывам халоднай паветранай масы, таму тут захаваецца прахалоднае надвор’е.

У сераду, 4 траўня, на большай частцы тэрыторыі краіны, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу па Берасцейскай вобласці месцамі дажджы моцныя. У асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць навальніцы і парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да +1 — +8°C, днём — +7 — +14°C, ва ўсходніх рэгіёнах да +17°C. У чацвер, 5 траўня, у заходніх раёнах месцамі замаразкі да -3°C, на большай тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы.

Как вам новость?
Головоломки