У гатэлі ў Мінску абкралі назіральніка АБСЕ

23.12.2010 12:47
Архив Редакция

У Мінску ў міжнароднага назіральніка місіі АБСЕ на выбарах прэзідэнта Беларусі Мілавана Петкавіча з нумара ў гатэлі «Еўропа» скралі больш за тысячу еўра. Як паведамілі ў Цэнтральным РУУС Мінску, па дадзеным факце ўжо распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 КК Беларусі ("крадзеж з пранікненнем у жытло").

Мілаван Петкавіч, які з’яўляецца грамадзянінам Харватыі, па працы адсутнічаў у сваім гатэлевым нумары з 17 снежня да позняга вечара 20 снежня. Вярнуўшыся ў гатэль, назіральнік выявіў страту грошай і неадкладна звярнуўся ў міліцыю, паведамляюць «Беларускія навіны».

У цяперашні час праводзяцца следча-аператыўныя мерапрыемствы.

Как вам новость?