У "Газпрома" ёсць план на выпадак адбору Беларуссю газу

22.06.2010 14:38
Архив Редакция

У расійскага газавага холдынгу ёсць план дзеянняў на выпадак, калі Беларусь пойдзе на парушэнне сваіх транзітных абавязацельстваў і пачне адбор "блакітнага паліва", прызначанага для спажыўцоў у Еўропе. Пра гэта 22 чэрвеня на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік старшыні праўлення "Газпрома" Аляксандр Мядзведзеў.

Па словах прадстаўніка расійскага газавага манапаліста, у прыватнасці, «Газпром» гатовы задзейнічаць механізм назіральнікаў. «Каб было цалкам відавочна, хто і што робіць, хто і што парушае», — цытуе Аляксандра Мядзведзева РИА «Новости».

Пры гэтым Аляксандр Мядзведзеў дадаў, што «Газпром» зробіць усё, каб спажыўцы ў Еўропе не пацярпелі ў выпадку адбору Беларуссю транзітнага газу.

«Газпром» не верыць у аплату газу Мінскам да пятага ліпеня

У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага манапаліста Сяргей Купрыянаў заявіў, што «Газпром» не бачыць гарантыяў аплаты Беларуссю газу на працягу абяцаных двух тыдняў, да пятага ліпеня. Па гэтай прычыне 22 чэрвеня «Газпром» узмацніў абмежаванне паставак прыроднага газу ў Беларусь, расказаў Сяргей Купрыянаў у інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today.

«У аўторак «Газпром» давёў абмежаванні ў пастаўках газу Беларусі за даўгі да 30% ад плану з 15% у панядзелак. Гэтая мера прадугледжана кантрактам. Ніякіх гарантый таго, што яны заплацяць праз два тыдні, мы не бачым», — сказаў прэс-сакратар «Газпрома».

Кажучы пра тое, як паўплывае газавы канфлікт Масквы і Мінску на пастаўкі прыроднага газу ў Еўропу і пра магчымасці паўтору сітуацыі пачатку 2009 года з Украінай, Сяргей Купрыянаў сказаў: «На шчасце, цяпер лета, на шчасце, ёсць свабодныя аб’ёмы газу на еўрапейскім рынку, як у падземных сховішчах, так і на спотавых рынках. Ёсць магчымасць паставіць дадатковыя аб’ёмы газу праз Украіну, таму сітуацыя значна больш спакойная ў гэтым сэнсе, чым была б зімой».

Как вам новость?
Головоломки