У Гомелі абвясцілі вайну нелегальным аўтамайстэрням

25.06.2010 12:22
Архив Редакция

Прэцэдэнт затрымання пецярых супрацоўнікаў нелегальнай аўтамайстэрні, размешчанай у гаражна-будаўнічым кааператыве, створаны ў Навабеліцкім раёне Гомеля. Супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю абяцаюць праверыць ўсе ГСК ў раёне.

Факт ажыццяўлення рамонтных прац у двух гаражах быў зафіксаваны на відэа. Далей пад кантролем праваахоўнага і падатковага ведамстваў працаўнікам нелегальнай майстэрні для афарбоўкі была перададзена «Ніва», паведамілі ў УУС Гомельскага гарвыканкама.

Рамонтнікі ацанілі кошт абнаўлення каляровага пакрыцця ў 500 даляраў, атрымаўшы перадаплату ў суме 600 тыс. беларускіх рублёў. У момант угоды пяцёра нелегальных прадпрымальнікаў былі затрыманыя супрацоўнікамі БЭП і ІМПЗ Навабеліцкага раёна Гомеля.

Згодна з кодэксам аб адміністрацыйнай адказнасці за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці рабочым пагражае штраф да 50 базавых велічыняў (1,75 млн. рублёў) з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння.

Праваахоўныя органы ўжо канфіскавалі больш за тры мільёны рублёў, атрыманыя за раней выкананыя работы, якія ў поўным аб’ёме паступяць у дзяржаўны скарб.

Как вам новость?
Головоломки