У Гомелі адно са скрыжаванняў залілі танным віном — фота

24.05.2011 16:00
Архив Редакция

У Гомелі на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Барыкіна падчас руху грузавіка з яго на дарогу выпала некалькі дзясяткаў скрынь з танным віном. Большасць бутэлек разбілася.

Зрэшты, кіроўцу грузавіка можна толькі паспачуваць. Верагодна, яго чакае няпростая размова з начальствам, піша Auto.onliner.by.

Падобны выпадак адбыўся нядаўна ў Маладзечне, дзе з Fiat Ducato на дарогу выпалі тры свінні. «Выпаўшы з машыны, свінні проста сядзелі на асфальце», — распавёў тады інспектар ДАІ, які прыбыў на месца здарэння.

А ў красавіку ў Мінску каля грузавіка, у якім перавозілі старыя бланкі аднае з мінскіх крамаў, падчас руху адкрыўся борт, і паперы разляцеліся па праезнай частцы.
вино2.jpg Thumbnail image for вино3.jpg

Как вам новость?
Головоломки