У Гомелі алігафрэн засек сякерай сваю бабулю

14.02.2011 16:21
Архив Редакция

У Гомелі супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі труп 84-гадовай жанчыны ў яе ўласным доме. Па падазрэнні ў забойстве пенсіянеркі міліцыя ўжо затрымала яе 23-гадовага ўнука. Меркавана, менавіта малады чалавек, які, па словах сваякоў, хварэе на алігафрэнію і стаіць на ўліку ў псіхіятрычнай лякарні, забіў сякерай сваю бабулю.

Як паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама, унук забітай, інвалід першай групы па зроку, пражываў у адным доме са сваёй бабуляй. Па папярэдніх дадзеных, малады чалавек праз нервовы зрыў нанёс бабулі не менш за пяць удараў па галаве, ад чаго тая памерла на месцы.

Па дадзеным факце 13 лютага праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справу па ч.1 арт. 139 КК Беларусі (забойства). Калі маладога чалавека прызнаюць вінаватым, яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў.

Как вам новость?
Головоломки