У Гомелі кот падпаліў кватэру і загінуў

25.01.2011 16:03
Архив Редакция

У Гомелі загарэлася чатырохпакаёвая кватэра ў выніку кацячых гульняў з бра. У адсутнасць гаспадароў жывёла, што пражывае ў памяшканні, любіла бавіцца са свяцільнікам, уключаючы яго. Аднойчы гарачае бра ўпала на канапу, якая пасля загарэлася. У кватэры закапціла сцены, пашкоджана маёмасць. Кату ўратавацца не ўдалося — ён загінуў з-за моцнага дыму. 

Пра гэта паведаміла БелТА старшы інспектар Гомельскага гарадскога аддзелу па надзвычайных сітуацыях Людміла Чацвяртная.

Как вам новость?
Головоломки