У Гомелі людзі масава здымаюць грошы з картак

20.05.2011 11:14
Архив Редакция

У чацвер, 19 траўня, вечарам у Гомелі людзі масава сталі здымаць грошы з пластыкавых картак. У чэргах у банкаматы на Рэчыцкай шашы, вуліцах Перамогі, Рагачоўскай, Савецкай і Інтэрнацыянальнай стаяла па 50-60 чалавек. Да канца дня некаторыя банкаматы (напрыклад, "БПС-банка"на вуліцах Перамогі і Савецкай) грошай не выдавалі.

Падобная сітуацыя склалася з-за распаўсюджваных чутак аб тым, што з 20 траўня банкі абмяжуюць выдачу наяўных праз банкаматы — нібыта ў дзень можна будзе зняць з банкамата толькі 60 тыс. рублёў, перадае БелаПАН.

Дадзеная інфармацыя афіцыйнымі крыніцамі пакуль не пацвярджаецца. Па словах людзей, якія стаяць у чэргах, яны даведаліся аб гэтым ад сваіх сваякоў і знаёмых.

Між тым, як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, раніцай 20 траўня ў Мінску ў банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк» можна было свабодна зняць любую суму грошай.

Как вам новость?
Головоломки