У Гомелі напалі на членаў ініцыятыўнай групы Някляева

11.10.2010 17:35
Архив Редакция

На членаў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты лідара грамадскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзіміра Някляева ў Гомелі ў нядзелю, 10 кастрычніка, напаў невядомы малады чалавек. Інцыдэнт адбыўся каля ўнівермага "Гомель", дзе некалькі дзён запар актывісты праводзяць пікет па зборы подпісаў.

Як распавёў член ініцыятыўнай групы Яўген Якавенка, у гэты дзень пікет праводзіўся пад бел-чырвона-белым сцягам. «Да нас падышоў хлопец і пачаў правакаваць бойку, абражаць нас. Маўляў, чаму вы кажаце на «ненармальнай» мове (беларускай — Тэлеграф.), Што гэта за сцяг. Ён залез на стол, за якім мы сядзелі, потым пачаў здымаць нас на відэакамеру» — цытуе Яўгена Якавенку БелаПАН.

Па словах актывіста, члены ініцыятыўнай групы тры разы выклікалі міліцыю, але беспаспяхова, нягледзячы на тое, што апорны пункт знаходзіцца непадалёк. Праз 20 хвілін да пікету падышлі супрацоўнікі дэпартаменту аховы. На скаргі актывістаў яны адказалі, што не ўпаўнаважаны браць заяву і трэба выклікаць участковага. Па словах Яўгена Якавенкі міліцыя ўсё-ткі прыйшла — праз паўтары гадзіны пасля першага званка. «Яны ўзялі тлумачэнні з валанцёраў і адышлі», — растлумачыў сябра ініцыятыўнай групы.

«Я мяркую, што хлопец, які нападаў на нас, належыць да руху неафашыстаў. Я яго бачыў некалькі разоў на канцэртах беларускіх выканаўцаў, у прыватнасці, гурта NRM. Там ён таксама спрабаваў справакаваць бойку. Думаю, што хлопец ведаў, што міліцыя на дапамогу нам не прыйдзе, таму і вёў сябе так нахабна. Хутчэй за ўсё, гэта была спланаваная акцыя», — заявіў Яўген Якавенка.

Как вам новость?
Головоломки