У Гомелі пацыенты лякарні знайшлі ў сваіх талерках іртуць

15.09.2010 14:11
Архив Редакция

Пацыенты отарыналарынгалагічнага аддзялення Гомельскай абласной спецыялізаванай клінічнай лякарні падчас прыёму ежы ў сваіх талерках выявілі ртуць. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Супрацоўнікі лякарні звярнуліся па дапамогу ў міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Супрацоўнікі МНС знайшлі небяспечны метал агульнай колькасцю больш за грам у талерках для прыёму ежы трох пацыентаў, перадае БелТА. Як высветлілася, іртуць трапіла туды выпадкова: у шафе сухога смажання раздатачнага памяшкання бальніцы лопнула колба ртутнага тэрмометра.

Працаўнікі МНС правялі дэмеркурызацыю памяшкання.

Как вам новость?