У Гомельскай вобласці адзначылі Дзень беларускага пісьменства

06.09.2010 11:22
Архив Редакция

У Беларусі ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У 2010 годзе свята стала 17 па ліку. На гэты раз гасцей прымалі ў Гомельскай вобласці ў горадзе Хойнікі, вядомым з 1512 года як вёска так званага Брагінскага графства ў Вялікім княстве Літоўскім.

Галоўнымі месцамі правядзення свята сталі цэнтральная гарадская плошча і гарадскі парк. На сцэне Летняга амфітэатра ў гарадскім парку ўручылі ўзнагароды пераможцам нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2010» і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і дзіцячай літаратуры, перадае БелТА.

На цырымоніі закрыцця свята выступіў заслужаны беларускі ансамбль «Сябры». Акрамя таго, найлепшыя беларускія артысты выканалі оперу «Курган» па аднайменнай паэме Янкі Купалы, якой у 2010 годзе спаўняецца 100 гадоў.

Першы Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў Полацку ў 1994 годзе. Сталіцамі свята станавіліся таксама Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь. Эстафету фестывалю — сімвалічны вымпел — Хойнікі перадалі гораду Ганцавічы Берасцейскай вобласці.

Как вам новость?
Головоломки