У Гомельскай вобласці мужчына абстраляў міліцыянтаў і застрэліўся сам

12.01.2011 10:47
Архив Редакция

У вёсцы Баравая Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці 7 студзеня 30-гадовы непрацоўны мужчына адкрыў страляніну па двух міліцыянтам з паляўнічай стрэльбы, а затым застрэліўся сам. Аднаго з міліцыянтаў раніла шротам ў галаву і сцягно. Яго шпіталізавалі, і цяпер яго жыццё ў бяспецы. Верагодней за ўсё, крымінальная справа па дадзеным факце заводзіць ня будуць у сувязі са смерцю падазраванага.

Як паведаміў следчы пракуратуры Гомельскай вобласці па Жыткавіцкім раёне Сяргей Ільіч, вінаватым у здарэнні стаў шматразова судзімы малады чалавек. Ён дзевяць разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і чатыры разы — да адміністрацыйнай. Спачатку мужчына зладзіў скандал у доме былой сужыцелькі. Жанчына выклікала міліцыю, а злачынец схапіўся за паляўнічую стрэльбу, перадае БелаПАН.

На выклік прыбылі тры супрацоўнікі міліцыі. Пакуль адзін з іх паркаваў аўтамабіль, двое ішлі па вуліцы і шукалі дом, у якім адбываўся скандал. «Міліцыянты не бачылі стральца, яны патрапілі пад асвятленне вулічнага ліхтара, і ў гэты момант злачынец адкрыў па іх страляніну. Міліцыянты ўпалі, а прыкладна праз 30 секунд раздаўся яшчэ адзін стрэл. Як аказалася, нападаючы стрэліў у сябе, учыніўшы смяротнае раненне», — распавёў следчы.

Разам з тым, за апошнія тры гады гэта ўжо трэці выпадак нападу на супрацоўнікаў міліцыі ў Жыткавіцкім раёне. Так, у кастрычніку 2010 года ў Тураве рабаўнік, які адабраў кашалёк ў маладой жанчыны, напаў з нажом на міліцыянта. Участковаму, які спрабаваў затрымаць злачынца, прыйшлося зрабіць папераджальны стрэл у паветра, але рабаўніка гэта не спыніла, і ён накінуўся на міліцыянта з нажом. Супакоіць рабаўніка змог толькі стрэл у нагу. У дачыненні да мужчыны ўзбуджаныя крымінальныя справы за рабаванне і супраціў супрацоўніку міліцыі. На дадзены момант пракуратура Жыткавіцкага раёна накіроўвае справы ў суд.

Акрамя таго, як раней перадаваў Тэлеграф, у жніўні 2010 года ў вёсцы Бялёў Жыткавіцкага раёна адбылася масавая п’яная бойка, у якой таксама пацярпелі супрацоўнікі міліцыі. Паколькі на заўвагі міліцыянтаў хуліганы не рэагавалі, праваахоўнікам давялося прымяніць дубінку і слезацечны газ. У выніку бойкі хуліганы сарвалі пагоны з міліцыянтаў. У дачыненні да аднаго з завадатараў бойкі была ўзбуджаная справа па арт. 364 КК Беларусі (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Как вам новость?
Головоломки