У Гомельскай вобласці мужчына забіў дзвюх жанчын дзеля 170 даляраў

28.02.2011 16:51
Архив Редакция

Супрацоўнікі пракуратуры Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці 27 лютага распачалі крымінальную справу па арт. 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (забойства) у дачыненні да 60-гадовага жыхара вёскі Сапрыкі. Пажылога мужчыну падазраюць у забойстве дзвюх жанчын, якое ён нібыта здзейсніў дзеля грошай. З дому забітых выкрадзена 505 тыс. рублёў і 20 даляраў.

Трупы жанчын супрацоўнікі міліцыі з сечанымі ранамі галавы выявілі ў іх доме ў вёсцы Сапрыкі. Загінулыя — інвалід першай групы 1963 года нараджэння, і пенсіянерка 1932 года нараджэння, перадае БелаПАН.

Па дадзеных праваахоўнікаў, мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, з карыслівымі мэтамі забраўся ў іх дом, забіў жанчын і выкраў знойдзеныя грошы. Як паведамілі ў раённай пракуратуры, падазраванага затрымалі на наступны дзень пасля здзяйснення злачынства.

Как вам новость?
Головоломки