У Гомельскай вобласці мужчына забіў матыкай 75-гадовую пенсіянерку

20.06.2011 12:17
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Гомельскай вобласці затрымалі жыхара Жыткавіч 1957 года нараджэння па падазрэнні ў забойстве. Як паведамілі ў МУС Беларусі, мужчыну падазраюць у тым, што ён падчас сваркі забіў матыкай пенсіянерку 1936 года нараджэння, мясцовую жыхарку.

Труп жанчыны выявілі ў двары яе хаты з сечанымі ранамі шыі і спіны. Па папярэднім заключэнні судова-медыцынскай экспертызы смерць наступіла ад вострай страты крыві.

Как вам новость?
Головоломки