У Гомельскай вобласці інвалідаў забівалі мыліцай і кіем

09.11.2010 12:47
Архив Редакция

Уначы 6 лістапада ў лякарню горада Петрыкаў (Гомельская вобласць) з шматлікімі траўмамі даставілі інваліда другой групы — 46-гадовага жыхара вёскі Слабада. У шпіталі мужчына памёр. Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах. Устаноўлена, што за дзень да гэтага пацярпелага ў стане алкагольнага ап'янення ў ходзе ўзніклай сваркі мыліцай збіў 36-гадовы аднавясковец.

Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа, вядзецца следства, паведамляе БелаПАН.

У іншым райцэнтры вобласці — Мазыры 8 лістапада аператыўнікі таксама распачалі крымінальную справу па арт. 147 КК РБ (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) у дачыненні да 34-гадовага жыхара горада. Паводле следства, ён 6 лістапада пасля сумеснага распіцця спіртнога ў сварцы да смерці збіў кіем 57-гадовага інваліда другой групы.

Труп інваліда выявілі ўвечары таго ж дня. Па папярэдніх дадзеных, смерць наступіла ад пераломаў ног, левай рукі і рэбраў, шматлікіх удараў і ранак цела, галавы і канцавінаў.

Как вам новость?