У Гомельскай вобласці спёка пазбаўляе жыхароў электрычнасці

19.07.2010 17:04
Архив Редакция

Высокая тэмпература паветра, якая ўсталяваўся ў Гомельскай вобласці, прывяла да збояў у працы энергасетак шэрагу населеных пунктаў і абсталявання прадпрыемстваў. Некалькі дзён тэмпература паветра ў рэгіёне дасягае 33-36 градусаў. Гарачае надвор'е сталася прычынай надзвычайных здарэнняў, звязаных з жыццядзейнасцю вобласці.

Так, 17 ліпеня ў 00:04 праз выбух на падстанцыі «Заходняя» ў Гомелі без электраэнергіі засталася адна з гарадскіх лякарняў, каналізацыйная помпавая станцыя, 170 шматкватэрных дамоў, паведамляе сайт GomelBest.

У 01:18 мікрараён быў падлучаны да рэзервовых лініяў і яго энергазабеспячэнне было адноўлена. Па заключэнні спецыялістаў, да выбуху высокачастотных кандэнсатараў сувязі на падстанцыі прывяло анамальнае павышэнне тэмпературы.

Акрамя таго, надвор’е сталася прычынай вываду са строю і дзвюх падстанцыяў у Кастрычніцкім раёне, у выніку чаго абясточаным аказаўся пасёлак Акцябрскі. Энергазабеспячэнне буйнога населенага пункта было аператыўна адноўлена.

Как вам новость?