У Гомельскай вобласці затрымалі банду рабаўнікоў фураў

14.06.2010 15:09
Архив Редакция

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Чыгуначнага РАУС Гомеля, УУС Гомельскага аблвыканкама, галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС у ходзе сумеснай аперацыі ў Гомельскай вобласці затрымалі банду рабаўнікоў, якія на трасе Брэст-Гомель здымалі груз з фураў проста падчас руху аўтамабіля. У дачыненні да злачынцаў ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэксу — крадзеж.

Уначы непрыкметны легкавы аўтамабіль бандытаў ўшчыльную прымыкаў да фуры, якая рухалася на хуткасці (часам на адлегласць да 20 сантыметраў), завадатар банды ўзломліваў замок або проста адкрываў засоў, расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Затым мужчына на хаду перадаваў напарніку скрыні і ўпакоўкі, якія, пасля таго як крадзенае перапаўняла легкавік, скідваліся ў яры пры дарозе. Зламыснікі даганялі аўтамабіль і працягвалі злачынства. Нарабаванае спрадавалася за паўцаны на рынках Гомелю.

Злачынцы, якімі аказаліся чацвёра жыхароў Украіны — мужчыны ва ўзросце ад 22 да 38 гадоў, — здымалі дом у пасёлку Краснае пад Гомелем. Пятым саўдзельнікам быў 29-гадовы жыхар Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, які жыў ў Гомелі. У цяперашні час чацвёра з пяцёх злодзеяў арыштаваны і знаходзяцца ў следчым ізалятары. Аднаму з іх удалося ўцячы на тэрыторыю Украіны, абвешчаны яго вышук.

У Беларусі банда займалася злачыннай дзейнасцю з канца 2009 года, у асноўным на ўчастку ад Калінкавічаў да Гомелю. Асаблівую цікавасць злодзеяў выклікала прадукцыя брэсцкага прадпрыемства «Савушкін прадукт», Кобрынскага масласырзаводу, «Санта Брэмар». Супрацоўнікі міліцыі валодаюць інфармацыяй больш як пра дзесяць падобных фактаў.

Как вам новость?
Головоломки