У Гомелі скутарыст загінуў пад коламі МАЗа

03.06.2010 12:11
Архив Редакция

Другога чэрвеня 33-гадовы мужчына, які прыехаў у Гомель на скутары свайго сябра, не справіўся з кіраваннем і трапіў пад колы шматтоннага МАЗа. Пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Аварыя адбылася на праспекце Касманаўтаў, дзе ў час здарэння быў інтэнсіўны рух транспарту. Пацярпелага, які не справіўся з кіраваннем, занесла ў бок, скутар ударыўся аб адзін аўтамабіляў, што стаялі ўздоўж вуліцы, і кіроўца літаральна вылецеў пад колы МАЗа, паведамляе vgomele.by.

Па словах супрацоўнікаў ДАІ, колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, аднымі з удзельнікаў якіх аказваюцца скутары, за апошні час павялічылася.

Как вам новость?