У Гомелі хочуць пабудаваць яхт-клуб, поле для гольфа і аквапарк

16.05.2011 11:39
Архив Редакция

Гомельскія ўлады маюць намер стварыць у горадзе яхт-клуб, аквапарк і поле для міні-гольфа. Пра гэта паведаміў кіраўнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама Ігар Палуян. Паводле яго слоў, праект будаўніцтва яхт-клуба ўжо прапанавалі патэнцыйным інвестарам. Калі яго ўдасца рэалізаваць, то непадалёк могуць арганізаваць дайвінг-клуб для падводнага палявання.

Чыноўнік лічыць, што для яхт-клуба ў Гомелі ёсць усе ўмовы: ўдалае размяшчэнне ў ракі Сож і блізкасць да суднарамонтнага заводу, які здольны, на яго думку, выканаць любыя заказы па будаўніцтве і рамонце невялікіх яхтаў. Таксама ўздоўж Сожа ўжо ўладкаваныя турыстычныя стаянкі з кемпінгамі, у горадзе шырока прадстаўлены парусныя школы, а ў некаторых гамяльчан ужо ёсць яхты, на якіх можна даплыць нават да Чорнага мора, падкрэсліў Ігар Палуян.

«Яхт-клуб мог бы выдатна ўпісацца ў інфраструктуру горада і прыцягнуць дадатковых турыстаў», — лічыць ён.

Поле для міні-гольфа можа пабудуюць у палацава-паркавым комплексе Гомеля

Чыноўнік распавёў, што невялікі зямельны ўчастак на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага комплексу, плануецца выставіць на гарадскі аўкцыён, пераможца якога зможа арганізаваць невялікае поле для міні-гольфа.

Таксама мясцовыя ўлады маюць намер знайсці інвестара для будаўніцтва стандартнага гольф-поля. «Мы гатовыя прапанаваць зацікаўленаму інвестару розныя варыянты рэалізацыі гэтага праекту», — заявіў ён.

Дамову аб будаўніцтве аквапарку плануецца заключыць у найбліжэйшы час

Пакуль жа ідуць перамовы з двума патэнцыйнымі інвестарамі. Паводле генплана развіцця горада аквапарк пабудуюць каля Лядовага палаца. Пры жаданні інвестар таксама зможа пабудаваць рэстаран, боўлінг, крамы і іншыя аб’екты інфраструктуры. «Ніхто інвестара абмяжоўваць не будзе: калі ён палічыць патрэбным пабудаваць дадатковыя аб’екты інфраструктуры, яму пойдуць насустрач. На мой погляд, калі інвестар ўкладзе ў праект больш, чым планавалася, то ад гэтага ніхто нічога не страціць», — лічыць Ігар Палуян.

Ён адзначыў, што праблем з прыцягненнем наведнікаў і акупнасці праекту паўстаць не павінна, паколькі ў Гомелі пражываюць каля 500 тыс. чалавек, а бліжэйшы аквапарк знаходзіцца ва Украіне.

Как вам новость?
Головоломки