У Гомелі загарэлася фабрыка "Прагрэс"

10.01.2011 16:16
Архив Редакция

Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" і дзясяткі жылых дамоў засталіся без электраэнергіі з прычыны пажару, які адбыўся на трансфарматарнай падстанцыі прадпрыемства позна ўвечары 9 студзеня. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях Руслан Габрылёў.

Інфармацыя аб узгаранні на трансфарматарнай падстанцыя фабрыкі паступіла ў гомельскі аддзел НС у 22:13, для ліквідацыі пажару спатрэбілася восем аўтацыстэрнаў, перадае БелаПАН.

У выніку пажару вытворчыя будынкі «Прагрэсу» і 47 найбліжэйшых да фабрыкі аднапавярховых дамоў, засталіся без электразабеспячэння.

Как вам новость?
Головоломки