У Горадні маці перарэзала горла дачцэ і спрабавала забіць сябе

26.08.2010 13:10
Архив Редакция

Уначы 26 жніўня ў Горадні на вуліцы Белуша маці забіла сваю 21-гадовую дачку, перарэзаўшы ёй горла. Пасля таго, што здарылася жанчына паспрабавала скончыць жыццё самагубствам, перарэзаўшы горла і сабе. Аднак, яна зрабіла гэта так акуратна, што пашкодзіла толькі трахею, не закрануўшы вены і артэрыю.

Міліцыю і хуткую дапамогу выклікаў сын жанчыны, які вярнуўся з працы. Як паведаміў лекар, які прыехаў на выклік, маці забітай стаіць на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры Горадні. Пазней, у прысутнасці брыгады хуткай дапамогі жанчына напісала запіску: «Яна хацела жыць, гэта я азвярэла», перадае Блог Гродна.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гарадзенскага аблвыканкама, у цяперашні час супрацоўнікі міліцыі высвятляюць абставіны здарэння. Афіцыйная інфармацыя аб гэтай трагедыі будзе прадстаўлена пазней.

Как вам новость?
Головоломки