У Горадні мытнікі затрымалі партыю цыгарэт на 470 млн. рублёў

05.10.2010 14:51
Архив Редакция

Супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з кантрабандай Гарадзенскай рэгіянальнай мытні ў памежным пункце пропуску "Прывалка" спынілі спробу незаконнага перамяшчэння праз беларускую мяжу партыі кантрабандных цыгарэт. Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, усяго ў правапарушальнікаў канфіскавалі 8,3 млн. цыгарэтаў, агульным коштам больш як 470 млн. рублёў.

У таварасуправаджальных дакументах значылася, што ў транспартным сродку ў Польшчу перавозілі безалкагольныя напоі «Тархун» і «Смак журавінаў» агульнай вагой больш за 16 тон. Аднак падчас правядзення мытнага надгляду высветлілася, што ў грузавым адсеку аўтамабіля замест указаных у дакументах тавараў знаходзілася 416 тыс. пачкаў цыгарэт JIN LING і іншых гандлёвых марак.

Па факце незаконнага перамяшчэння тытунёвай прадукцыі праз мытную мяжу Гарадзенская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс. Незаконна перавозяцца цыгарэты канфіскавалі ў якасці аб’екту адміністрацыйнага правапарушэння да рашэння суда, які вырашыць іх далейшы лёс.

Как вам новость?
Головоломки