У Горадні мужчына за адзін вечар здзейсніў пяць ДТЗ

31.12.2010 15:37
Архив Редакция

У Горадні адзін з супрацоўнікаў мясцовай жыллёва-эксплуатацыйнай службы за адзін вечар здзейсніў пяць дарожна-транспартных здарэнняў. Як распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі Горадні, 28 снежня каля 17:00 мужчына, вяртаючыся на асабістым аўтамабілі з працы дадому, сутыкнуўся з трыма легкавікамі і двума тралейбусамі.

Распавядаючы пра ДТЗ, віноўнік здарэння растлумачыў, што пры сутыкненні з іншымі аўто яго «машыну панесла», а тралейбусы ён проста «не заўважыў». «Замест таго, каб спыніцца пры першым жа сутыкненні, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху, на яго нібыта напаў страх», — растлумачылі ў ДАІ Горадні.

Разам з тым супрацоўнікі ДАІ падазраюць, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У цяперашні час вядзецца разгляд здарэнняў.

Как вам новость?
Головоломки