У Горадні наведнікаў вакзала эвакуявалі з-за ілжывага "мінавання"

26.01.2011 12:35
Архив Редакция

У Горадні днём 25 студзеня тэрмінова эвакуявалі людзей з чыгуначнага вакзала пасля таго, як у 14:58 паступіў ананімны званок аб тым, што будынак замінаваны. Праз некалькі хвілін на месца меркаванага злачынствы прыбылі супрацоўнікі міліцыі, хуткая дапамога і ратавальнікі. Рух прыгарадных цягнікоў быў прыпынены без парушэння раскладу. 

На месца здарэння выклікалі сапёрную брыгаду вайсковай часткі 5522, якая правяла праверку на прадмет знаходжання ў будынку выбухной прылады. Такой прылады спецыялісты не выявілі, а падазраваныя ў ілжывым званку былі затрыманыя ў 15:48.

Супрацоўнікі міліцыі неадкладна прыбылі ў кватэру па вуліцы Дамброўскага, адкуль паступіў званок. Як паведаміў Блог Гродна «s13» начальнік прэс-службы Гарадзенскага УУС Георгі Еўчар, там аператыўнікі затрымалі двух братоў, мясцовых жыхароў, якія знаходзіліся пад уздзеяннем алкаголю. З дапамогай экспертызы галасоў тэлефанаваўшых устаноўлена, што тэлефанаваў адзін з братоў, 25-гадовы непрацуючы малады чалавек, раней судзімы. У дадзены момант высвятляюцца матывы яго паводзін.

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле 340 Крымінальнага кодэксу («Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы»), які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

У міліцыі адзначаюць, што падобнае ілжывае тэлефанаванне аб «мінаванні» гарадзенскага вакзала паступала некалькі гадоў таму.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 25 студзеня з будынка мінскага ўнівермага «Беларусь» па невядомай прычыне эвакуявалі ўсіх работнікаў, супрацоўнікаў крамы і пакупнікоў. Адміністрацыя «Беларусі» патлумачыла эвакуацыю «вучэбнай трывогай», на сайтах міністэрства па надзвычайных сітуацыях і галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама пра здарэнне ва ўнівермагу нічога не паведамляецца.

Как вам новость?
Головоломки