У Горадні пачнуць выпускаць цыгарэты фармату King Size

20.05.2010 13:20
Архив Редакция

ІП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» інвестуе 6,5 млн. еўра для мадэрнізацыі вытворчай базы ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Сутнасць інвестыцыйнага праекту — набыццё фабрыкай абсталявання для вытворчасці цыгарэтаў фармату King Size.

На новым абсталяванні будуць вырабляцца як брэнды «Брытыш Амерыкан Табака» ў рамках кантрактнай вытворчасці (Alliance, VICEROY, PALL MALL, LUCKY STRIKE, KENT), так і ўласныя маркі ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».
На прыняцце станоўчага рашэння аб рэалізацыі праекту групай кампаній «Брытыш Амерыкан Табака» істотна паўплывала дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь, накіраваная на лібералізацыю эканомікі і стварэнне спрыяльнага інвестыцыйнага клімату.
«Развіццё тытунёвай галіны шмат у чым залежыць ад таго, наколькі дзяржава гатова праводзіць інвестыцыйную і інавацыйную палітыку. Прыцягненне грашовых сродкаў ад ІП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» можна расцэньваць як адзін з самых значных крокаў у гэтым кірунку за апошнія гады і як рэальную ацэнку замежным інвестарам інвестыцыйнага клімату Беларусі. Дапамога кампаніі ў набыцці фабрыкай высокатэхналагічнага абсталявання дазволіць павялічыць выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі для беларускага рынку», — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза. 
Рашэнне пра самы маштабны  за апошнія гады фінансавы удзел замежнай кампаніі ў мадэрнізацыі беларускай тытунёвай галіны стала новым этапам развіцця шматгадовага партнёрства аднаго з лідараў сусветнага тытунёвага рынку  і Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Пяць гадоў назад ІП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» пачала кантрактную вытворчасць асобных брэндаў на  вытворчых магутнасцях фабрыкі, а сёння большасць цыгарэт марак «Брытыш Амерыкан Табака», якія рэалізуюцца ў Беларусі, вырабляецца ў Горадні. Пашырэнне супрацоўніцтва ў рамках кантрактнай вытворчасці стане істотным унёскам кампаніі ў рашэнне задач імпартазамяшчэння ў тытунёвай галіне.
«Сістэмны падыход да пытанняў мадэрнізацыі вытворчых магутнасцяў ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» дазволіў прадпрыемству перайсці на новы ўзровень у галіне якасці прадукцыі. Сёння на фабрыцы вырабляюцца цыгарэты вядомых сусветных брэндаў, а ў яе партфелі з’явіліся новыя ўласныя маркі, якія таксама паспяхова асвойваюць рынак рэспублікі. Супрацоўніцтва з ІП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» выводзіць беларускую тытунёвую галіну на міжнародны ўзровень за кошт пазычання досведу аднаго з сусветных лідараў у вытворчасці тытунёвых вырабаў», — падкрэсліў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.
Заснаваная на прынцыпах эканамічнай мэтазгоднасці і ўзаемнай выгады, палітыка беларускай дзяржавы павялічвае прывабнасць Беларусі як партнёра ў вачах замежных кампаній, ахвотнікаў прысутнічаць на беларускім рынку ў якасці інвестараў і вытворцаў.
«Супрацоўніцтва з ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» для «Брытыш Амерыкан Табака» з’яўляецца прыкладам гарманічнага спалучэння інтарэсаў дзяржавы і замежнага вытворцы. Ён даказвае, што пры наяўнасці ўзважанай і прадуманай палітыкі дзяржава адначасова можа паспяхова вырашаць такія маштабныя задачы, як прыцягненне ў краіну замежных  сродкаў і выкананне праграмаў імпартазамяшчэння. Актыўная падтрымка гэтаму супрацоўніцтву была аказана на ўзроўні ўрада і канцэрна «Белдзяржхарчпрам» падчас падрыхтоўчай працы і кансультацый, якія прайшлі напачатку 2010 года. Гэта паслужыла адным з довадаў у карысць рашэння пра далейшае інвеставанне ў мадэрнізацыю прадпрыемства», — адзначыў дырэктар субрэгіёна Украіна, Малдова, Беларусь «Брытыш Амерыкан Табака» Джэйсан Мэрфі.
«Рэалізацыя чарговага інвестыцыйнага праекта кажа пра эфектыўнасць партнёрства ІП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компани» і ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» у развіцці сумесных адносін. Удзел замежнага капіталу ў мадэрнізацыі дзяржаўнага прадпрыемства дазволіць задаволіць узрослыя запатрабаванні спажыўцоў, дзяржава атрымае дадатковыя выгады ў выглядзе прыросту падатковых паступленняў, фабрыка атрымае дадатковы прыбытак, неабходны для свайго развіцця», — сказаў генеральны дырэктар ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» Юры Чарнышоў.
Кошт інвестыцыйнага праекту — 6,5 млн. еўра — стаў самым вялікім за ўсю гісторыю супрацоўніцтва ІП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» і ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Раней, у 2007 годзе, кампанія ўжо прадставіла два мільёны еўра на набыццё фабрыкай новай вытворча-пакавальнай лініі. Агулам аб’ём фінансавага ўдзелу «Брытыш Амерыкан Табака» ў мадэрнізацыі вытворчай базы ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» перавысіць 8,5 млн. еўра і стане найбуйнейшым у гісторыі праектаў па прыцягненні інвестыцый у беларускую тытунёвую галіну.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки