У Горадні пакупнікі пабіліся з-за тэлевізара

19.05.2011 14:08
Архив Редакция

У сераду, 18 траўня, у краме "Гарызонт" на вуліцы Ажэшкі ў Горадні двое пакупнікоў пабіліся з-за таго, што яны абодва хацелі набыць адну і тую ж мадэль тэлевізара. Як распавёў адзін з прадаўцоў, праз узніклую бойку супрацоўнікам крамы давялося выклікаць міліцыю.

Сёння ў Горадні назіраецца ажыятаж на ўсе тавары працяглага карыстання, у тым ліку на электратэхнічныя тавары. Так, у краме «Гарызонт» паліцы за некалькі дзён фактычна апусцелі, перадае Блог Гродна S13.

Аналагічная сітуацыя назіралася ў будаўнічым супермаркеце «Гемма». Людзі, скупляць усё запар, часам не стрымліваліся і ўступалі ў славесныя сваркі.

Акрамя тэхнікі жыхары Горадні скупляюць адзенне, абутак, мэблю, а таксама прадукты харчавання, якія могуць захоўвацца адносна доўга.

Как вам новость?
Головоломки