У Горадні п'яны бацька амаль да смерці збіў малалетняга сына

20.05.2010 15:23
Архив Редакция

У Гародню 27-гадовы п'яны мясцовы жыхар у парыве гневу практычна да смерці збіў свайго чатырохгадовага сына. Як расказалі ў пракуратуры, да моманту прыезду міліцыі, якую выклікаў дзед дзіцяці, на твары хлопчыка не было жывога месца.

Хлопчыка даставілі ў лякарню з сатрасеннем мазгоў, пераломам асновы чэрапа і выбітымі зубамі, паведаміў следчы пракуратуры Кастрычніцкага раёна Дзмітры Антановіч, перадае газета «Вечерний Гродно». 
Па словах супрацоўніка праваахоўных органаў, бацькі дзіцяці былі ў разводзе. Цяпер у дачыненні да бацькі хлопчыка ўзбуджана крымінальная справа.

Как вам новость?