У Горадні прайшоў пікет у абарону беларускай мовы

03.09.2010 15:46
Архив Редакция

Прафесар Алесь Астроўскі з двума дзецьмі і журналіст Уладзімір Хільмановіч правялі 2 верасня каля мясцовага гарвыканкама пікет у абарону навучання на беларускай мове. У руках у удзельнікаў акцыі быў плакат "Хочам вучыцца па-беларуску". Праз некаторы час пікетоўцаў запрасіла да сябе намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкава.

Па словах Уладзіміра Хільмановіча, чыноўніца паабяцала праінфармаваць бацькоў дадаткова аб магчымасці навучання на беларускай мове. Яна таксама паабяцала скласці графік бацькоўскіх сходаў і даць яго арганізатарам пікету, каб тыя маглі наведаць сходы і пагаварыць пра навучанне на беларускай мове з бацькамі іншых дзяцей, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі»

Пасля заканчэння размовы Алеся Астроўскага і Уладзіміра Хільмановіча ў будынку гарвыканкаму затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Пікетоўцаў даставілі ў найбліжэйшы пастарунак, дзе, атрымаўшы тлумачэнні, адпусцілі.

Как вам новость?
Головоломки