У Горадні школьнік ў масцы абрабаваў залу гульнявых аўтаматаў

08.06.2010 11:25
Архив Редакция

Супрацоўнікі Кастрычніцкага аддзела дэпартамента аховы МУС Горадні затрымалі на гарачым маладога чалавека, які здзейсніў разбойны напад на клуб гульнявых аўтаматаў. Калі міліцыянты ўвайшлі ў памяшканне, хлопец сядзеў на кукішках і пакаваў грошы ў вязаную Шапачку з прарэзамі для вачэй.

Кнопка трывогі ў зале гульнявых аўтаматаў адной з забаўляльных устаноў Горадні спрацавала каля 05:00. Аказалася, што ў памяшканне ўварваўся невядомы, які пад пагрозай прымянення халоднай зброі, схапіўшы касіра за шыю, выкраў каля двух мільёнаў рублёў. Высветлілася, што на кнопку націснула супрацоўніца установы ў той час, калі зламыснік страціў пільнасць.

Злачынцам, якога прыбыўшы праз хвіліну супрацоўнікі міліцыі затрымалі на месцы злачынства, аказаўся 18-гадовы, раней не судзімы навучэнец аднаго з каледжаў Горадні. Цяпер хлопец знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Как вам новость?
Головоломки