У Горадні восем месяцаў расследуюць справу аб фінансавай пірамідзе

16.08.2010 16:01
Архив Редакция

У Горадні ўжо больш за восем месяцаў ідзе расследаванне аб стварэнні фінансавай піраміды. За гэты час справа, узбуджаную ў дачыненні да жыхаркі Горадні па заяве шасці пацярпелых, некалькі разоў закрываді і аднаўлялі. Аднак, як паведаміў следчы, расследаванне па-ранейшаму далёка ад завяршэння.

Схема махлярства, якой скарысталася прадпрымальная жыхарка абласнога цэнтра, была наступнай. Жанчына прапаноўвала людзям укласці валюту пад вялікія працэнты ў сур’ёзную кампанію. Каб атрымаць выгаду, людзям неабходна было прыцягваць новых знаёмых ў гэты бізнэс. Такім чынам, людзі траплялі ў фінансавую піраміду, арганізаваную немцам рускага паходжання Вальдемарам Ульрыхам, перадае «Вечерний Гродно».

Паверыўшы абяцанням махляркі, некаторыя жыхары Горадні ўклалі ў расійскую кампанію ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч даляраў. Не дачакаўшыся прыбытку, ашуканыя людзі пачалі пісаць заявы на жанчыну, якая «завербавала» іх.

Як патлумачылі ў Кастрычніцкім РАУС Горадні, расследаванне будзе ісці яшчэ доўга, бо неабходна накіроўваць запыты ў Германію. Акрамя таго, следчы заявіў, што ніхто не можа гарантаваць таго, што ўсе фігуранты справы панясуць пакаранне. Абвінаваціць у махлярстве іншых удзельнікаў фінансавай піраміды, акрамя яе непасрэднага арганізатара, складана.

Как вам новость?
Головоломки