У Горадні хакера аштрафавалі амаль на 1,5 тыс. даляраў за ўзлом сайта

13.07.2010 09:21
Архив Редакция

Суд Кастрычніцкага раёна Горадні аштрафаваў на 4,5 млн. рублёў 19-гадовага мясцовага хакера за ўзлом сайта Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Суд прызнаў вінаватым маладога чалавека па ч. 2 арт. 349 і ч.1 арт. 354 КК Беларусі (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі; распрацоўка, выкарыстанне альбо распаўсюд шкодных праграмаў).

Як паведамілі ў КДБ па Гарадзенскай вобласці, у лістападзе 2009 года хакер, які нідзе не працуе і не вучыцца, узламаў адзін з сайтаў Гарадзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, перадае БелТА.

Матыў злачынствы аказаўся даволі незвычайным: юнак вырашыў даказаць сістэмным адміністратарам сваю высокую кваліфікацыю. У ходзе вышуковых мерапрыемстваў асоба хакера была ўстаноўленая. Ён нават не спрабаваў адмаўляць дачыненне да дадзенай справы, а свае дзеянні лічыў проста дзіцячым свавольствам.

Как вам новость?
Головоломки