У Горадні затрымалі 24-гадовага педафіла, які згвалтаваў дзяўчынку

17.12.2010 12:46
Архив Редакция

У Горадні 24-гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, 9 снежня зрабіў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да маленькага дзіцяці. Міліцыю выклікалі не бацькі дзяўчынкі, а медыкі, да якіх маці дзіцяці звярнулася па дапамогу толькі на наступны дзень пасля злачынства.

Як паведамілі ва Упраўленні крымінальнага вышуку УУС Гарадзенскага аблвыканкама, згвалтаванне адбылося ў кватэры, дзе жыла дзяўчынка. Да яе маці, шматдзетнай жыхаркі Ленінскага раёна Горадні, зайшоў яе знаёмы, яны разам распівалі спіртныя напоі. Пазней жанчына пайшла ў краму, пакінуўшы дзяцей з госцем, распавёў начальнік аддзелу па раскрыцці злачынстваў супраць асобы маёр міліцыі Андрэй Кудрыцкі.

У гэты час раней судзімы мужчына ў вычварнай форме згвалціў малодшую дачку жанчыны. У дзяўчынкі адразу ж адкрыўся крывацёк, аднак яе маці, прыйшоўшы дадому з бутэлькай, толькі абмыла дзіця і паклала спаць. Нягледзячы на дрэннае самаадчуванне дачкі 10 снежня, жанчына працягвала самастойна спыняць крывацёк, пакуль дзіця не пачало губляць прытомнасць. Толькі тады маці звярнулася па медыцынскую дапамогу, паведамляе Блог Гродна «s13«.

Двухгадовую дзяўчынку прааперавалі, аб прычыне разрыву ўнутраных органаў дзіцяці медыкі паведамілі ў міліцыю. Падазраваны спачатку адмаўляў згвалтаванне, аднак пазней прызнаўся ў зробленым. У дадзены момант ён знаходзіцца ў следчым ізалятары. За ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняга дзіцяці злачынцу пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі (арт.167 ч. 3 Крымінальнага Кодэксу РБ).

У следчым ізалятары таксама знаходзіцца жыхар Горадні, які дэманстраваў жанчынам свае палавыя органы ў лясным масіве каля гарадской лякарні № 3. Дадзенае злачынства расцэньваецца як хуліганства і цягне за сабой папраўчыя працы і не вялікія тэрміны турэмнага зняволення.

Как вам новость?
Головоломки