У Горадні на трэцім паверсе новага гандлёвага цэнтра ў ГД "Нёман" 16 кастрычніка адкрываецца крама інтымных тавараў. На плошчы 40 квадратных метраў будзе прадстаўлена каля 1,1 тыс. найменняў прадукцыі. Асаблівасцю павінна стаць паслуга для сарамлівых — індывідуальнае наведванне сэкс-шопа да адкрыцця або пасля закрыцця за зачыненымі дзвярыма.
Крама будзе працаваць з 10:00 і да 21:00, а па выхадных — да 19:00. У будучыні павінна з’явіцца інтэрнэт-крама з дастаўкай па горадзе, перадае Блог Гродна «s13«.
Как вам новость?
Фото и видео
Головоломки
Выбор читателей