У Горадні з'явіўся першы ў Беларусі рачны трамвай — відэа

17.05.2011 16:22
Архив Редакция

Гарадзенскія прадпрымальнікі стварылі першы ў Беларусі рачны трамвай. На судне могуць адначасова знаходзіцца да 12 чалавек, летам яно пачне курсіраваць па Аўгустоўскім канале. На падобныя транспартныя сродкі ўжо паступілі заказы як унутры краіны, так і з-за мяжы — Расіі і Польшчы.

Рачны трамвай хутчэйшы за цеплаход, спакойна вытрымлівае шлюзаванне і менш шуміць. Попыт на падобныя транспартныя сродкі даволі высокі, паколькі на іх можна размясціць дом або лазню. Аднак для іх масавае вытворчасці ў беларускіх прадпрымальнікаў няма належных умоваў, паведаміў прадпрымальнік Аляксандр Дзмітровіч. Так, ствараць рачны трамвай давялося ў дварах і пунях.

«Калісьці мы гэта ўсё падгледзелі ў амерыканцаў і вырашылі даказаць сабе, што мы не горшыя за іх. Будзем размаўляць з нейкімі прадпрыемствамі ў Беларусі, каб там размясціць вытворчасць», — цытуе яго Першы нацыянальны тэлеканал.

Как вам новость?