У Горадні з'явіўся ізраільскі пабрацім

22.02.2011 09:12
Архив Редакция

Беларускіая Горадня і ізраільскі Ашкелон сталі гарадамі-пабрацімамі. Пагадненне аб гэтым 21 лютага падпісалі кіраўнікі двух гарадоў — Барыс Казялкоў і Бені Вакнін адпаведна. Прысутны на цырымоніі амбасадар Беларусі Ігар Ляшчэня адзначыў, што прапанову аб пабрацімстве аформілі ў самыя кароткія тэрміны.

«Візіт мэра аднаго з найбуйнейшых гарадоў Беларусі ў Ізраіль і ўстанаўленне пабрацімскіх адносінаў разглядаецца абодвума бакамі ў якасці асновы для пачатку наступнага ўстойлівага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах паміж Ашкелонам і Горадняй», — заявіў Ігар Ляшчэня, перадае ІА «Курсор».

Па словах першага сакратара амбасады Беларусі Віктара Чараховіча, раней дамову аб пабрацімстве з ізраільскім горадам Рышон ле-Цыёнам падпісаў беларускі Віцебск.

У склад беларускай дэлегацыі, якая мае намер прабыць у Ізраілі чатыры дні, увайшлі прадстаўнікі гарвыканкама, навуковых і дзелавых колаў, правядзе ў Ізраілі чатыры дні.

Даведка Тэлеграфа: горад Ашкелон размешчаны на ўзбярэжжа Міжземнага мора ў 70 кіламетрах ад Ерусаліму. У ім пражывае 111,7 тыс. чалавек, кожны чацверты з якіх — выхадзец з былога СССР.

Как вам новость?
Головоломки