У Горках ледзь не згарэў храм сярэдзіны XIX стагоддзя

04.03.2010 14:03
Архив Редакция

У цэнтр аператыўнага кіравання Горацкага падраздзялення МНС трэцяга сакавіка а 23:29 паступіла паведамленне пра пажар у Спаса-Ўзнясенскай царкве Магілёўскай епархіі на вуліцы Піянерскай у Горках. Па словах супрацоўнікаў МНС, у храме сярэдзіны XIX стагоддзя загарэлася драўлянае перакрыцце над топачнай, размешчанай у памяшканні над купалам царквы, паведамілі ў прэс-службе МНС.

“Паведамленне пра пажар паступіла ад выпадковага мінака. Да царквы накіравалі пяць адзінак спецтэхнікі. З дапамогай аўтадрабіны супрацоўнікі міністэрства па НС прабраліся ў памяшканне і ў кароткі тэрмін ліквідавалі ўзгаранне”, — распавялі ў прэс-службе МНС.

Па словах выратавальнікаў, царкоўнае начынне не пацярпела. «Было пашкоджана толькі 1,5 квадратнага метра перакрыцця ізаляванага памяшкання, дзе былі ўсталяваны два ацяпляльныя катлы. Па папярэдняй версіі прычынай пажару паслужыла расколіна ў коміне», — сказалі супрацоўнікі МНС.

Как вам новость?
Головоломки