У Гродна хочуць назваць вуліцы на сумесі рускай і беларускай моў

06.04.2010 14:54
Архив Редакция

У наш час у новых мікрараёнах жылой забудовы Зарыца-5 і Баранавічы-5, 6 праектуюць каля 50 вуліц. Назвы вуліц могуць прыдумаць самі жыхары, аднак гарадская тапанімічная камісія сумесна з РУП "Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры" мае намер прысвойваць назвы вуліц і завулкаў на беларускай мове з транслітарацыяй на рускую.

Атрымліваецца, што беларускія назвы будуць перапісвацца рускімі літарамі. Частка гараджан не разумеюць, чаму нельга назваць вуліцы па-беларуску, іншая частка — задаецца пытаннем, няўжо ў Гродна такая кароткая гісторыя, так мала выбітных гараджан, абмежаванае культурнае жыццё, што ва ўлад бракуе фантазіі, каб прыдумаць новыя назвы вуліцам горада, паведамляе Блог Гродна s13.

Мясцовыя жыхары ўяўляюць, што зараз гарадскія вуліцы  ў Баранавічах -5, 6 могуць быць названы, як вуліца Незабудкавая, Пиражковая, Пчалиная. Гэта зроблена для таго, каб выключыць паўторы назваў у адрасах. Напэўна такія вуліцы змогуць пацешыць інтэрнэтчыкаў-турыстаў з Расіі.

Как вам новость?