У групе Лігі Еўропы БАТЭ згуляе з кіеўскім «Дынама», «Шэрыфам» і «Алкмаарам»

30.08.2010 11:48
Архив Редакция

27 жніўня ў Манака прайшло лёсаванне асноўнага этапу другога розыгрышу футбольнай Лігі Еўропы. Футбалісты барысаўскага БАТЭ, якія другі раз запар будуць гуляць у гэтым турніры, патрапілі ў групу Е разам з кіеўскім "Дынама" (Украіна), галандскім "Алкмаарам" і малдаўскім "Шэрыфам" (Тыраспаль), які трэніруе беларускі спецыяліст Андрэй Сасніцкі.

Матчы групавога этапу другога па значнасці кантынентальнага турніру пачнуцца 16 верасня 2010 года, сустрэчы 1/16 фіналу адбудуцца 17 і 24 лютага 2011 года, 1/8 фіналу — 10 і 17 сакавіка, чвэрцьфіналы — 7 і 14 красавіка, паўфіналы — 28 красавіка і 5 траўня, а вырашальны паядынак пройдзе 18 траўня ў ірландскім Дубліне, перадае БелТА.

Склады астатніх груп:

А — «Ювентус» (Італія), «Манчэстэр Сіці» (Англія), «Зальцбург» (Аўстрыя), «Лех» (Польшча);

В — «Атлетыка» (Іспанія), «Баер» (Германія), «Русэнборг» (Нарвегія), «Арыс» (Грэцыя);

С — «Спортынг» (Партугалія), «Ліль» (Францыя), «Леўскі» (Балгарыя), «Гент» (Бельгія);

D — «Вільярэал» (Іспанія), «Бруге» (Бельгія), «Дынама» (Харватыя), ПАОК (Грэцыя);

F — ЦСКА, «Палерма» (Італія), «Спарта» (Чэхія), «Лазана» (Швейцарыя);

G — «Зеніт» (Расія), «Андэрлехт» (Бельгія), АЕК (Грэцыя), «Гайдук» (Харватыя);

Н — «Штутгарт» (Нямеччына), «Хетафе» (Іспанія), «Одэнсэ» (Данія), «Янг Бойз» (Швейцарыя);

I — ПСВ (Галандыя), «Сампдорыя» (Італія), «Металіст» (Украіна), «Дэбрэцэн» (Венгрыя);

J — ПСЖ (Францыя), «Севілья» (Іспанія), «Барусія» (Германія), «Карпаты» (Украіна);

К — «Ліверпуль» (Англія), «Сцяўа» (Румынія), «Утрэхт» (Галандыя), «Напалі» (Італія);

L — «Порту» (Партугалія), «Бешыкташ» (Турцыя), ЦСКА (Балгарыя), «Рапід» (Аўстрыя).

Как вам новость?
Головоломки